Буй (прыток Камы)
Буй | |
---|---|
руск. Буй, башк. Беүә | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 228 км |
Басейн | 6 530 км² |
Расход вады | 18,5[1] м³/с (за 90 км ад вусця) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Вышыня | 305[1] м |
• Каардынаты | 56°39′31″ пн. ш. 55°26′04″ у. д.HGЯO |
Вусце | Ніжнекамскае вадасховішча |
• Каардынаты | 56°12′24″ пн. ш. 54°11′16″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 0,4 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Ніжнекамскае вадасховішча → Кама → Волга → Каспійскае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіёны | Пермскі край, Башкартастан, Удмурція |
Код у ДВР | 10010101112111100015970 |
Буй (руск.: Буй, башк.: Беүә) — рака ў еўрапейскай частцы Расіі, левы прыток ракі Кама.
Пачынаецца на поўдні Пермскага края, у Куядзінскім раёне, затым цячэ па паўночным захадзе Башкартастана і ўпадае ў Каму на тэрыторыі Удмурціі. Даўжыня — 228 км, агульная плошча вадазбору — 6530 км², сярэдняя вышыня вадазбору — 153 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні — 0,4 м/км. Сярэдні расход вады за 90 км ад вусця каля вёскі Татарская Урада складае 18,5[1] м³/с.
Даліна ракі ў пачатку верхняга цячэння вузкая, хутка пашыраецца. У сярэднім і ніжнім цячэнні даліна скрынкападобная, пашыраная ў асобных месцах да 2-6 км. Пойма шырынёй да 1,5 км, пераважна двухбаковая, шырокая, перарывістая, роўная, на асобных участках выгнутая. Рэчышча моцна звілістае, меандруючае, утварае шматлікія рукавы і старыцы. Шырыня рэчышча ў верхнім цячэнні 8—15 м, у ніжнім 30—80 м, у вусцевай частцы 120 м. Берагі абрывістыя, вышынёй 2—9 м. Абрывы перарывістыя, большай часткай аднабаковыя[1].
Жыўленне пераважна снегавое. Замярзае ў канцы кастрычніка — пачатку лістапада, вызваляецца ад лёду ў канцы сакавіка—красавіку[1].
На рацэ Карманаўскае вадасховішча і Карманаўская ГЭС[1]. На вадазборы знаходзіцца 19 азёр агульнай плошчай 0,97 км²[1]. Каля ракі пасёлак Куяда, сяло Амза і іншыя населеныя пункты[1]. Вада з ракі выкарыстоўваецца на гаспадарча-бытавыя патрэбы.
Прытокі
[правіць | правіць зыходнік]Сярод прытокаў Буя рэкі Пізь, Амзя, Ямьяды-Елга (Ям-Яба), Янаулка, Каймашынка, Сандугач, Сава, Шагірт, Альняшка, Бабіранаўка, Бірка, Ірміза, Арэй, Іскільдзінка, Еламбуй.